У экспазіцыі “Славутыя землякі” прадстаўлены жыццёвы шлях і дзейнасць выпускнікоў нашай школы: пісьменніка Аркадзя Жураўлёва, мастакоў Анатоля Бяляўскага і Кацярыны Драгун, кандыдата тэхнічных навук Уладзіміра Пумпура, старшыні КСУП “АграСолы” Вольгі Лук’яненка, марафонца Уладзіміра Чырыцы.