Доўг кожнага вучня - веданне гісторыі малой радзімы. Сёння сямікласнікі пазнаёміліся з матэрыяламі экспазіцыі "Славутыя землякі". Значная ўвага ўдзелена жыццёваму і творчаму шляху знакамітага выпускніка Вішнеўскай сярэдняй школы - пісьменніка Аркадзя Жураўлёва.Творы Аркадзя Трафімавіча дапамагаюць убачыць сціплую прыгажосць роднай прыроды, вучаць горача любіць родную зямлю. Сярод кніг пісьменніка маецца і выданне для дзяцей - зборнік казак "Чароўныя словы". Пісьменнік падарыў школьнаму музею пішучую машынку, пры дапамозе якой набіраў тэксты сваіх першых кніг. Двое з сямікласнікаў - Драгун Каця і Лукша Уладзімір - ганарацца тым, што жывуць у в. Гарані- малой радзіме А. Жураўлёва.