Гісторыка-краязнаўчы музей
 "Скарбніца Вішнеўскай старонкі"

Адкрыйце для сябе багацці культурнай спадчыны!

Пра музей
Вітаем Вас, у нашым гісторыка-краязнаўчым музеі “Скарбніца Вішнеўскай старонкі”. Свае дзверы, як паўнацэнны музей, ён адчыніў 3 снежня 2015 года. Асноўныя накірункі работы: пошукавая і даследчая дзейнасць, правядзенне музейных урокаў і экскурсій, пазакласных мерапрыемстваў, заняткі гуртка “Юныя экскурсаводы.” Сабраныя ў  музеі сапраўдныя, дакументальныя матэрыялы, розныя рэчы старадаўняга побыту выклікаюць цікавасць да гісторыі свайго краю.
Партфоліа
Назва музея – "Скарбніца Вішнеўскай старонкі" 
Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.
Дата заснавання – 03.12.2015
Загад аб адкрыцці – ад 01.12.2015 г. № 371
Агульная плошча музея – 52 м.кв
Колькасць экспанатаў – 284

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
"Гісторыя Вішнева"
"Культавыя святыні"
"Дарогамі Першай сусветнай вайны"
"Вялікая Айчынная вайна"
"Вішнева сучаснае"
"Легенды роднага краю"
"З гісторыі інтэр'еру"
"З гісторыі адукацыі"
"Славутыя землякі"



Гісторыя Вішнева
Экспазіцыя “Гісторыя Вішнева” дазволіць вам пагрузіцца ў свет гістарычных падзей і легенд, звязаных з Вішнева. Тут змешчаны матэрыялы пра ўладальнікаў маёнтка Вішнева – Яна і Ірэну Карловічаў. Ян Карловіч выратаваў Францішка Багушэвіча, раненага падчас паўстання 1863 года, дапамог яму выдаць першы зборнік вершаў “Дудка беларуская”. Удзячны паэт некалькі гадоў апекаваў маёнтак Карловічаў пасля іх ад’езду за мяжу.
Культавыя святыні
Шмат цікавых фактаў  змяшчае экспазіцыя “Культавыя святыні” пра касцёл Святога Тадэвуша, царкву Ефрасінні Полацкай і капліцу Святога Яна ў Вішневе, капліцы ў вёсках  Выгаляненты, Малінавая, Антасіна.
Дарогамі Першай сусветнай вайны
'Дарогамі Першай сусветнай вайны' – гэта магчымасць акунуцца ў падзеі стагодняй даўніны. Яднаючы гісторыю і сучаснасць, мы прапануем вам на свае вочы ўбачыць артэфакты тых дзён і лепш зразумець маштаб і наступствы аднаго з найвялікшых канфліктаў у гісторыі.
Вялікая Айчынная вайна
Генацыд беларускага народа
Экспазіцыя нацэлена на выхаванне патрыятызму і любові да Радзімы праз вывучэнне гераічнага мінулага Вішнеўскай старонкі. Асобны стэнд прысвечаны генацыду беларускага народа.
Вішнева сучаснае
Экспазіцыя “Вішнева сучаснае” змяшчае фотаздымкі аграгарадка і навакольных вёсак.
Легенды роднага краю
З дапамогай экспазіцыі «Легенды роднага краю» вы зможаце наведаць неверагодныя мясціны і паслухаць пра іх унікальныя гісторыі. Падарожжы, якія застаюцца ў сэрцы!
З гісторыі інтэр'еру
Прылады працы
Рукатворная спадчына

Фотаздымкі ў рамцы, вышытыя крыжыкам карціны, саматканы дыван і ручнікі, прылады працы – што можа быць даражэй рэчаў, якія напоўнены цеплынёй рук нашых продкаў?  У этнаграфічнай экспазіцыі сабраныя прадметы штодзённага побыту мінулых стагоддзяў, якія ў свой час добра паслужылі сваім гаспадарам.










З гісторыі адукацыі
Асабістыя рэчы, лісты да навучэнцаў, фотаздымкі былых педагогаў і выпускнікоў беражліва захоўваюцца ў школьным музеі. Гонарам школы з’яўляюцца яе медалісты.











Славутыя землякі
​У экспазіцыі “Славутыя землякі” прадстаўлены жыццёвы шлях і дзейнасць   выпускнікоў  нашай школы: пісьменніка Аркадзя Жураўлёва, мастакоў Анатоля Бяляўскага і Кацярыны Драгун, кандыдата тэхнічных навук Уладзіміра Пумпура, старшыні КСУП “АграСолы” Вольгі Лук’яненка, марафонца Уладзіміра Чырыцы.











  • аг.Вишнево, Сморгонский район, Беларусь
ДАННЫЙ САЙТ БЫЛ СОЗДАН, ИСПОЛЬЗУЯ